Літанія да ўсіх Святых (Паралітургічная)
І. Просьбы, скіраваныя да Бога
Кірые, элейсон. Кірые, элейсон.
Хрыстэ, элейсон. Хрыстэ, элейсон.
Кірые, элейсон. Кірые, элейсон.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, – змілуйся над намі.
ІІ. Просьбы аб заступніцтве святых
Святая Марыя, – маліся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над паннамі,
Святыя Міхале, Габрыэлю і Рафале, – маліцеся за нас.
Усе святыя Анёлы, – малiцеся за нас.
Патрыярхі і прарокі
Святы Абрагаме, – маліся за нас.
Святы Майсею,
Святы Ілля,
Святы Яне Хрысціцелю,
Святы Юзэфе,
Усе святыя патрыярхі і прарокі, – малiцеся за нас.
Апосталы і вучні
Святыя Пётра і Паўле, – маліцеся за нас.
Святы Андрэю, – маліся за нас.
Святыя Яне і Якубе, – маліцеся за нас.
Святы Тамашу, – маліся за нас.
Святы Мацвею,
Усе святыя апосталы,
Святы Лука,
Святы Марку,
Святы Барнаба,
Святая Марыя Магдалена, – маліся за нас.
Усе святыя вучні Пана, – маліцеся за нас.
Мучанікі
Святы Стэфане, – маліся за нас.
Святы Ігнацыю з Антыёхіі,
Святы Палікарпе,
Святы Юстыне,
Святы Лаўрэнцію,
Святы Кіпрыяне,
Святы Баніфацыю,.
Святы Язафаце,
Святы Андрэю Баболя,
Святы Максімільяне Марыя Кольбэ,
Святы Томас Бекет, – маліся за нас.
Святыя Джон Фішар і Томас Мор, – маліцеся за нас.
Святы Павел Мікі, – маліся за нас.
Святыя Жан дэ Брэбёф і Ісаак Жог,
Святы Пётра Шанэль,
Святы Каралю Луанга,
Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта,
Святая Агнешка,
Святая Марыя Гарэці, – маліся за нас.
Усе святыя мучанікі, – маліцеся за нас.
Біскупы і доктары Касцёла
Святыя Лявоне і Грыгорыю, – маліцеся за нас.
Святы Амброзію, – маліся за нас.
Святы Гераніме,
Святы Аўгустыне,
Святы Атаназію,
Святыя Базылю і Грыгорыю Назіянзскі, – маліцеся за нас.
Святы Яне Хрызастоме, – маліся за нас.
Святы Марціне,
Святы Патрыку,
Святыя Кірыле і Мятодзе, – маліцеся за нас.
Святы Каралю Барамей, – маліся за нас.
Святы Францішку Сальскі,
Святы Пій Дзесяты, – маліся за нас.
Святары і законнікі
Святы Антонію, – маліся за нас.
Святы Бэнэдыкце,
Святы Бэрнардзе,
Святыя Францішку і Дамініку,
Святы Тамашу Аквінскі,
Святы Ігнацыю Лаёла,
Святы Францішку Ксавэрыю,
Святы Вінцэнты дэ Поль,
Святы Яне Марыя Віянэй,
Святы Яне Боско,
Святая Кацярына Сіенская,
Святая Тэрэза Авільская,
Святая Ружа Лімская, – маліся за нас.
Святыя
Святы Людвіку, – маліся за нас.
Святы Казіміру,
Святая Моніка,
Святая Альжбета Венгерская,
Усе святыя Божыя, – маліцеся за нас.
ІІІ. Просьбы, скіраваныя да Хрыста
Альбо А
Будзь да нас літасцівы, – выбаў нас, Пане.
Ад усяго злога
Ад усялякага грэху.
Ад подступаў шатана
Ад гневу, нянавісці і ўсялякай злой волі
Ад смерці вечнай
Праз Уцелаўленне Тваё
Праз нараджэнне Тваё
Праз хрост і святы пост Твой
Праз крыж і муку Тваю
Праз смерць і пахаванне Тваё
Праз святое ўваскрасенне Тваё
Праз цудоўнае ўнебаўшэсце Тваё
Праз спасланне Духа Святога
Праз хвалебнае прыйсце Тваё – выбаў нас, Пане.
Альбо Б
Хрыстэ, Сыне Бога жывога, – змілуйся над намі.
Які прыйшоў на гэты свет,
Які вісеў на крыжы,
Які памёр за нас,
Які ляжаў у гробе,
Які змёртвыхпаўстаў,
Які ўзышоў на неба,
Які на апосталаў спаслаў Духа Святога,
Які сядзіш праваруч Айца,
Які прыйдзеш судзіць жывых і памерлых, – змілуйся над намі.
IV. Просьбы ў розных патрэбах
Альбо А
Адпусціць нам грахі май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Нас да шчырага пакаяння прывесці май ласку,
Нас у святой службе Тваёй умацаваць май ласку,
Усім дабрадзеям нашым вечную ўзнагароду даць май ласку,
Ураджай зямлі даць і зберагчы яго май ласку,
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Альбо Б
Ад нас кару адвесці май ласку, – Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Розум наш прагненнем неба запаліць май ласку,
Душы нашыя, братоў, родных і дабрадзеяў нашых ад вечнай згубы выратаваць май ласку,
Усім верным памерлым вечны супакой даць май ласку,
Свет ад заразы, голаду і вайны захаваць май ласку,
Увесь народ хрысціянскі супакоем і еднасцю адарыць май ласку,
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
С (заўсёды чытаецца)
Касцёл Твой святы берагчы і кіраваць ім май ласку,
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Айца Святога і ўсё духавенства берагчы ў святой пабожнасці май ласку,
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Усіх вернікаў Хрыстовых адарыць адзінствам май ласку,
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Усіх людзей да святла Евангелля давесці май ласку,
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
V. Заканчэнне
Альбо А
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, пачуй нас.
Хрыстэ, выслухай нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Альбо Б
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.
Малітва
Альбо А
Божа, прытулак наш і сіла, крыніца нашай пабожнасці, выслухай пакорныя малітвы свайго Касцёла і ўчыні, каб мы атрымалі ўсё, аб чым Цябе з даверам просім. Праз Хрыста, Пана нашага.
Усе: Амэн.
Альбо Б
Божа, Ты бачыш, што мы часта паддаемся слабасцям, учыні ласкава, каб прыклад святых умацаваў нас у любові да Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Усе: Амэн.
Літанія да ўсіх Святых (Літургічная)
Кірые, элейсон. Кірые, элейсон.
Хрыстэ, элейсон. Хрыстэ, элейсон.
Кірые, элейсон. Кірые, элейсон.
Святая Марыя, Маці Божая, – маліся за нас.
Святы Міхале,
Святыя Анёлы Божыя, – маліцеся за нас.
Святы Яне Хрысціцелю, – маліся за нас.
Святы Юзэфе,
Святыя Пётра і Паўле, – маліцеся за нас.
Святы Андрэю, – маліся за нас.
Святы Яне,
Святая Марыя Магдалена,
Святы Стэфане,
Святы Ігнацыю з Антыёхіі,
Святы Лаўрэнцію,
Святы Язафаце,
Святы Андрэю Баболя,
Святы Максімільяне Марыя Кольбэ,
Святая Пэрпэтуя і Фэліцыта,
Святая Агнешка,
Святы Грыгорыю,
Святы Аўгустыне,
Святы Атаназію,
Святы Базылю,
Святы Марціне,
Святы Бэнэдыкце,
Святыя Францішку і Дамініку, – маліцеся за нас.
Святы Францішку Ксавэрыю, – маліся за нас.
Святы Яне Марыя Віянэй,
Святая Кацярына Сіенская,
Святая Тэрэза ад Езуса,
Святы Казіміру,
Усе святыя Божыя,
Будзь да нас літасцівы, – выбаў нас, Пане.
Ад усяго злога
Ад усялякага грэху
Ад смерці вечнай
Праз уцелаўленне Тваё
Праз смерць і ўваскрасенне Твае
Праз спасланне Духа Святога – выбаў нас, Пане.
Мы, грэшныя, Цябе просім, – выслухай нас, Пане.
Касцёл Твой святы берагчы і кіраваць ім май ласку,
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Айца Святога і ўсё духавенства берагчы ў святой пабожнасці май ласку,
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Увесь народ хрысціянскі супакоем і еднасцю адарыць май ласку,
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Нас у святой службе Тваёй умацаваць май ласку,
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Езу, Сыне Бога жывога,
– Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Хрыстэ, пачуй нас. Хрыстэ, пачуй нас.
Хрыстэ, выслухай нас. Хрыстэ, выслухай нас. |