Главная » FAQ | [ Добавить вопрос ] |
Пра адпусты Касцёл не толькі заахвочвае да дабрачыннасці і пакаяння, але жадае таксама дапамагчы хрысціяніну праз заслугі Езуса Хрыста і святых атрымаць ад міласэрнага Айца адпушчэнне часовай кары за грахі. Хрысціянін, які ўчыніў грэх, пасля споведзі атрымлівае адпушчэнне віны і дараванне вечнай кары за гэты грэх. Аднак споведзь не выбаўляе нас ад часовай кары за грахі, якую нам трэба адбыць на зямлі альбо ў чыстцы. Ад гэтай часовай кары за нашыя грахі выбаўляе нас праз адпусты Касцёл па праву даручанай яму ўлады. Дзякуючы адпустам вернікі могуць атрымаць выбаўленне ад часовай кары за грахі для сябе, а таксама для душаў, якія знаходзяцца ў чыстцы. Папа Павел VI ліквідаваў адпусты, акрэсленыя канкрэтным часам (напр., колькасцю дзён ці гадоў), бо ў вечнасці няма часу. Поўнае альбо частковае адпушчэнне кары за грахі, звязана з выкананнем пэўных умоваў. Для атрымання адпусту трэба быць у стане ласкі, прыняць святую Камунію, быць вольным ад усялякай прывязанасці да якога-небудзь граху, нават лёгкага, прачытаць малітву ў інтэнцыі Святога Айца: Ойча наш... Вітай, Марыя... і Веру ў Бога... Некаторыя з гэтых умоваў могуць быць выкананы за некалькі дзён да альбо пасля ўзгаданых вышэй чынаў, звязаных з адпустам. Аднак пажадана, каб святая Камунія і малітва ў інтэнцыі Святога Айца мелі месца ў гэты ж дзень. Вось пералік некаторых поўных і частковых адпустаў, пададзеных Апостальскай Пенітэнцыярыяй 29 чэрвеня 1969 г.: за наведванне Найсвяцейшага Сакрамэнту – частковы адпуст; за адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту на працягу 30 хвілін – поўны адпуст; за атрыманне папскага благаслаўлення (непасрэдна альбо па радыё ці тэлебачанні) Urbi et Orbi (гораду і свету) – поўны адпуст; за ўдзел у рэкалекцыях, якія працягваюцца нават тры дні – поўны адпуст; за наведванне могілак з 1 па 8 лістапада і малітву за памерлых – поўны адпуст; у іншыя дні – частковы адпуст; за ўдзел ва ўрачыстым эўхарыстычным абрадзе на заканчэнне эўхарыстычнага кангрэсу – поўны адпуст; за чытанне малітвы Душа Хрыстова – частковы адпуст; за пабожнае чытанне Святога Пісання на працягу 30 хвілін з належным ушанаваннем слова Божага – частковы адпуст; за малітву на ружанцы (адной з частак Ружанца) з разважаннем таямніц у касцёле, у публічнай капліцы, у сям'і, у манаскай супольнасці, у пабожным таварыстве – частковы адпуст; за наведванне касцёла ў дзень парафіяльнага адпусту ці ў дзень апекуна гэтага касцёла альбо капліцы – поўны адпуст. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова. |
Набажэнства першых суботаў месяца – перапрашэннe Беззаганнага Сэрца Марыі Падчас аб’яўленняў у Фаціме Маці Божая паабяцала тым, хто будзе перапрашаць Яе Беззаганнае Сэрца ў першыя суботы, што Яна будзе прысутнічаць у хвіліну іх смерці «разам з усімі ласкамі, патрэбнымі для збаўлення». Чаму ўстаноўлена менавіта пяць перапрашальных суботаў? «Дачка мая, – сказаў Езус сястры Люцыі, – прычына простая. Гэта датычыць пяці відаў знявагаў і абразаў, якімі зневажаецца Беззаганнае Сэрца Марыі». Затым Збаўца ўказаў на гэтыя знявагі: Абраза Беззаганнага Зачацця; Абраза Яе Дзявоцтва; Абраза Яе Божага Мацярынства; Усе тыя знявагі, якімі імкнуцца адкрыта пасеяць у сэрцах дзяцей абыякавасць, пагарду і нават нянавісць да Беззаганнай Маці; Блюзнерствы, якімі зневажаюць Маці Божую ў Яе святых выявах. Набажэнства першых суботаў павінна абудзіць у нас прагу пастаяннага перапрашэння Бога і Беззаганнага Сэрца Марыі за грахі, блюзнерствы і абыякавасць людзей. Тыя, хто практыкуе набажэнства першых суботаў, павінны вучыцца жыць у духу штодзённага перапрашэння, прыклад якога нам даюць фацімскія дзеці. Умовы перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі: Споведзь у першую суботу месяца; Святая Камунія ў першую суботу месяца; Ружанец перапрашэння (5 таямніцаў). Разважанне над таямніцай (15 хвілін).
Ён адгаворваецца так, як звычайны Ружанец, з той розніцаю, што пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя... дадаюцца наступныя заклікі, у кожнай таямніцы іншыя: Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Беззаганнае Зачацце! Захавай і памнож у нас веру ў Тваё непарушнае Дзявоцтва! Захавай і памнож у нас веру ў Тваю годнасць сапраўднай Божай Маці! Захавай і памнож у нас праслаўленне і любоў да Тваіх абразоў! Распалі ва ўсіх сэрцах прагу набажэнства і любоў да Цябе.
О Марыя, праз набажэнствы першых суботаў месяца прагну перапрасіць за пяць відаў знявагаў і абра2заў Твайго Беззаганнага Сэрца. Прымі гэта маё перапрашэнне за блюзнерствы, скіраваныя супраць Твайго Беззаганнага Зачацця, Твайго Дзявоцтва і Твайго Божага Мацярынства. Ахвярую Табе гэтае маё перапрашэнне, прашу прабачэння для тых, хто не прызнае Цябе за Маці ўсяго чалавецтва і хто сее ў сэрцах дзяцей абыякавасць, ігнараванне і нават нянавісць да Цябе. Урэшце прагну перапрасіць за знявагі, прычыненыя Табе тымі, хто дазваляе сабе апаганьваць Твае святыя выявы. Жадаючы суцешыць Тваё Беззаганнае Сэрца і дасягнуць спаўнення маіх просьбаў, прагну цяпер памаліцца гэты святы Ружанец. Адгаворваецца 5 таямніцаў, як пры звычайнай малітве на ружанцы, толькi ў чарговых дзесятках Ружанца пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя чытаецца адпаведная просьба (гл. с. 452). (перапрашaльнaя) О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць. (Чытаецца пасля кожнай таямніцы). Малітва на заканчэнне Каралева Ружанца святога, наша Фацімская Пані! Дзякую Табе за дапамогу, якую Ты мне аказала. Тваё фацімскае пасланне – гэта праява мацярынскай любові. Ты прагнеш усіх уратаваць і кожнага хочаш прывесці на неба. Хвала і праслаўленне Айцу і Сыну, і Духу Святому за гэту поўную велічы Каралеву неба, за Яе фацімскае пасланне і за выслухоўванне нашых просьбаў. Амэн. Малітва анёла з Фацімы О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе. Прашу ў Цябе прабачэння для тых, хто не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе, не давярае Табе і не любіць Цябе. Амэн. Малітва да Найсвяцейшай Тройцы О Найсвяцейшая Тройца, Айцец, Сын і Дух Святы. З глыбокаю пакораю хвалу Табе аддаю і ахвярую Табе Найсвяцейшае Цела і Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага Езуса Хрыста, прысутнага на ўсіх алтарах усяго свету, як перапрашэнне за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якімі Яго абражаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі прашу ў Цябе ласкі навяртання бедных грэшнікаў. Амэн. Добавил: Борис Ручник (benedict) |
Святая гадзіна Святая гадзіна адбываецца ў касцёле перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам альбо асабіста – на ўспамін малітвы Хрыста ў садзе Аліўным. Ахвяруецца ў інтэнцыі суцяшэння Божага Сэрца, якое вельмі цярпела ў садзе Аліўным за нашыя грахі. Вызнанне веры С.: Верым, Пане Езу Хрыстэ, што Ушанаванне С.: З найглыбейшаю вераю, пакораю і любоўю схіляемся да ног Тваіх, Божа ўсемагутны, і аддаем Табе пашану. Ушаноўваем Боства і Уцелаўленне Тваё, укрытае ў постаці хлеба. Удзячнасць С.: Прымі, о Езу, нашу ўдзячнасць Перапрашэнне С.: Пане Езу, Божа ўсемагутны, з глыбіні сэрцаў нашых перапрашаем Цябе за ўсе знявагі, якія ад пачатку аж дагэтуль церпіш, за ўсе грахі, блюзнерствы і святатацтвы. Ахвяраванне С.: Ахвяруем Твайму Божаму Сэрцу сябе саміх і ўсё, што маем, як і Ты аддаў нам сябе самога. Ахвяруем розум, каб Цябе ўсё лепш спасцігаў, і сэрца, каб Цябе ўсё мацней любіла, і волю, каб Тваёй волі усё больш верна служыла, і ўсё жыццё нашае, каб на хвалу Тваю палымнела, і ўсю вечнасць нашу, каб вечна шанаваць і любіць Цябе бясконца. Нашу шчырую волю ахвяры выказваем словамі: «У рукі Твае аддаю, Божа, сябе самога, жыццё і смерць маю». Н.: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа! Суплікацыя Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі! (Паўтараецца тройчы.) Малітва праслаўлення Хай будзе Бог праслаўлёны. Добавил: Борис Ручник (benedict) |
Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Абяцанні, якія даў Езус Хрыстус св. Маргарыце Марыі Алякок для тых, хто ўшаноўвае Яго Боскае Сэрца: Дам ім усе неабходныя ласкі. Згода і спакой будуць панаваць у іх сем’ях. Буду суцяшаць іх у кожным смутку. Буду для іх бяспечным прытулкам пры жыцці, а асабліва – пры смерці. Удзялю шчодрае благаслаўленне ўсім іхнім пачынанням. Грэшнікі знойдуць у Маім Сэрцы крыніцу бясконцай міласэрнасці. Абыякавыя душы стануцца адданымі. Адданыя душы хутка дойдуць да вышыняў дасканаласці. Буду благаслаўляць дамы, дзе будзе знаходзіцца і ўшаноўвацца абраз Майго Сэрца. Святарам дам сілу зрабіць чулымі самыя зацвярдзелыя сэрцы. Імёны тых, хто будзе пашыраць гэтае набажэнства, будуць упісаны ў Маё Сэрца і застануцца ў Ім назаўсёды. Абяцаю ў шчодрай міласэрнасці Майго Сэрца, што ўсіх, хто на працягу дзевяці месяцаў у першыя пятніцы будзе прымаць святую Камунію, Мая ўсемагутная любоў адорыць ласкаю шчырага пакаяння; што не памруць ні ў стане без Маёй ласкі, ні без cвятых сакрамэнтаў, і што Сэрца Маё станецца для іх бяспечным прытулкам у часіну смерці. Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Молімся: Усемагутны вечны Божа, глянь на Сэрца наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста. Які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя. Н.: Амэн. Прысвячэнне роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса С.: О Езу наймілейшы, Адкупіцель роду людскога, глянь на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара. Н.: Мы Твая ўласнасць і Табе належаць хочам. С.: Сёння кожны з нас шчыра аддаецца Найсвяцейшаму Сэрцу Твайму, каб яшчэ больш з’яднацца з Табою. Многія зусім не ведаюць Цябе, многія адвярнуліся ад Цябе, пагарджаючы запаведзямі Тваімі. Змілуйся над аднымі і другімі, о Езу найласкавейшы, і прытулі ўсіх да святога Сэрца свайго. Валадаром будзь нам, о Езу, – не толькі вернікам, якія ніколі не адступіліся ад Цябе, але і сынам марнатраўным, якія Цябе пакінулі. С.: Будзь Валадаром для тых, хто памылкова ці праз нязгоду адлучыўся ад Цябе, прывядзі іх да прыстанку праўды і адзінства веры, каб хутка настала адна аўчарня і адзін пастыр. Адары Касцёл Твой бяспечнаю свабодаю. Дай усім народам супакой і згоду. Учыні, каб на ўсёй зямлі, ад краю да краю, адзін узносіўся голас Н.: Хвала Божаму Сэрцу, праз якое прыйшло для нас збаўленне. Яму хвала і пашана навекі. Амэн. Перапрашэнне Найсвяцейшага Сэрца Езуса С.: Пане Езу Хрыстэ, мы, што сабраліся ў гэтай святыні, хочам пакланіцца Твайму Найсвяцейшаму Сэрцу, поўнаму бязмежнай любові. Усведамляючы сваю няўдзячнасць і зневажанне Тваёй любові, хочам перапрасіць Цябе за нашыя грахі. С.: За грэх бязвер’я, за знішчэнне веры ў сэрцах дзяцей і моладзі, за пагарджанне Тваімі запаведзямі ў нашым асабістым і грамадскім жыцці, за тое, што хоць і з’яднаныя мы з Табою праз святы хрост, але не імкнемся больш пазнаць і палюбіць Цябе. Н.: Даруй, Пане, даруй.. С.: За разбіццё сужэнстваў і парушэнне сужэнскай вернасці, за забойства ненароджаных дзяцей, за грахі п’янства, за распусту і за кожны дрэнны прыклад, які мы далі нашым бліжнім. С.: За нешанаванне грамадскай маёмасці, за несумленнасць у працы, за ўсялякую нядобразычлівасць і абыякавасць да патрэбаў людзей, за ўсё, што супярэчыць Тваёй запаведзі любові. С.: За недахоп мужнасці ў вызнаванні Цябе і адказнасці за Твой Касцёл, за тое, што ставілі матэрыяльныя каштоўнасці вышэй за Цябе, за абыякавасць бацькоў і дарослых да хрысціянскага выхавання дзяцей і моладзі, за тое, што не сведчым аб Табе ў свеце, які нас акружае. Н.: Даруй, Пане, даруй... .Молімся: Сэрца Езуса, найдастойнейшае любові, у знак нашай удзячнасці Пане Езу Хрыстэ, прызнаем Цябе за Валадара сусвету. Усё, што сталася, створана для Цябе. Ажыццяўляй адносна нас усе Твае правы. Аднаўляем абяцанні, якія мы давалі ў час хросту. Выракаемся сатаны і ўсялякай яго пыхі, і ўсіх спраў ягоных і абяцаем жыць, як належыць добрым хрысціянам, а перадусім абавязваемся рабіць усё дзеля таго, каб перамаглі правы Бога і Твайго Касцёла. Боскае Сэрца Езуса, ахвяруем Табе нашыя добрыя памкненні дзеля таго, каб усе сэрцы прызналі Тваю святую каралеўскую ўладу і каб Валадарства Твайго супакою ўмацавалася ва ўсім свеце. Амэн. Добавил: Борис Ручник (benedict) |
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту Уступная малітва С.: Пане Езу Хрыстэ, паглядзі літасціва на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара. Дай нам ласку моцнай веры ў цудадзейную прысутнасць Тваю на гэтым алтары, каб мы зразумелі, што Ты – наш найлепшы прыяцель і Айцец. Учыні, каб гэтыя хвіліны адарацыі ўзмацнілі нас у добрых імкненнях і абяцаннях. Просім, выслухай малітвы нашыя. Н.: Літасцівы Збаўца наш, вось мы стаім сёння перад Табою, нашым Уладаром і найлепшым прыяцелем. Прыходзім аддаць Табе найглыбейшую пашану і падзякаваць за ўсе бясцэнныя дабрадзейнасці Твае. Ахвяруем Табе гэтыя хвіліны малітвы каля трона Твайго: С.: Пане Езу, бясконцая любоў Твая да нас прымусіла Цябе застацца з намі ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Ты знаходзішся тут – той самы, які хадзіў па свеце, навучаў, лячыў і так моцна палюбіў чалавека. Н.: Верым усёй душою, што Ты, о Езу, знаходзішся на гэтым алтары жывы, хоць укрыты, як Бог і як Чалавек. Верым, з любоўю глядзіш Ты ў гэтую хвіліну на нас, хоць мы не бачым Цябе, і не чуем голасу Твайго. Верым, што знаходзішся тут дзеля таго, каб мы маглі часта прыходзіць да Цябе як да найлепшага прыяцеля і Айца. Верым, што ў гэтым Найсвяцейшым Сакрамэнце прагнеш быць частым узмацненнем душ нашых. Славім Цябе, благаслаўляем Цябе, дзякуем Табе, ушаноўваем Цябе, о Езу, які з любові да нас устанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт, каб у ім з намі заўсёды знаходзіцца і быць штодзённым узмацненнем для душ нашых. Праслаўляем Цябе за гэта, шануем і дзякуем. Перапрашэнне С.: О добры Езу, мы ўдзячныя Табе За занядбанне і неналежнае чытанне малітваў штодзённых. С.: Без Тваёй ласкі, о Езу, мы слабыя, але Ты падасі нам руку дапамогі. Любоў С.: Пане Езу, Ты ўмілаваў нас першы, сышоў з нябёсаў і стаўся чалавекам, быў маленькім дзіцяткам, цярпеў холад, нястачу, бяду. Духоўная Камунія С.: О Езу, які прагнеш быць узмацаваннем душ нашых. Просьбы С.: Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў: «Калі чаго ў імя Маё просіце ў Айца, дасць вам» (Ян 16, 23). Добавил: Борис Ручник (benedict) |
Набажэнства да Найсвяцейшай Тройцы Малітоўныя заклікі Перакананыя ў гэтых бясконцых ласках, у духу ўдзячнасці і пакорнай просьбы молімся да Найсвяцейшай Тройцы: Цябе заклікаем, Цябе просім, о Найсвяцейшая Тройца! С.: Вызнаем нашую веру ў Бога ў Святой Тройцы Адзінага, паўтараючы: верым у Цябе. Літанія да Найсвяцейшай Тройцы Кірые, элейсон, Молімся: Усемагутны вечны Божа, які даў сваім слугам у вызнаванні сапраўднай веры пазнаць хвалу Тройцы вечнай і ў сіле велічы ўслаўляць еднасць Боскасці, пакорна просім, каб мы сілаю гэтай веры заўсёды былі захаваныя ад усялякай небяспекі. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Усе: Амэн. Малітва да Найсвяцейшай Тройцы Дзякуем Табе, Божа, што меў ласку аб’явіць нам праўду аб сабе, адзіным Богу, які жывеш у Трох Асобах. Спрадвечны, святы і ўсемагутны Божа Ойча, спрадвечны, святы і ўсемагутны Сыне Божы, спрадвечны, святы і ўсемагутны Духу Святы, няхай праслаўляюць Цябе ўсе народы. Божа, у Тройцы адзіны, веру, што Ты прабываеш у нас дзякуючы асвячальнай ласцы, веру, што, атрымліваючы Божае жыццё, мы прымаем таксама і Цябе. Божа, Ты робіш нас высакароднымі, асвячаеш нас і ўзвышаеш, каб станавіліся мы годным памяшканнем для Цябе. Дзякуем Табе за гэтую вялікую ласку. Святы Божа, пакорна просім Цябе: кіруй намі, падтрымлівай у нас веру ў Тваю прысутнасць, дапамагай нам, каб ва ўсіх учынках мы памяталі пра сваю годнасць і праз хрысціянскае жыццё выказвалі сваю ўдзячнасць за ласку Твайго, Божа, жыцця ў нас. Удзяляй нам таксама, Божа ў Тройцы адзіны, вялікі дар трывання ў добрым да канца свайго жыцця, а пасля дазволь нам сузіраць Цябе тварам у твар, жыць з Табою вечна і цешыцца бясконцым прабываннем з Табою. Амэн. Малітва св. Аўгустына да Найсвяцейшай Тройцы Усемагутны Пане, у Тройцы адзіны Божа, які быў, ёсць і будзеш навекі! Табе давяраю сёння і на ўсе часы душу, цела, пачуцці мае, усе думкі мае, словы і ўчынкі, веру і нястомнасць у добрым, каб Ты сцярог іх кожную хвіліну майго жыцця. Выслухай мяне, о Найсвяцейшая Тройца, і абарані мяне ад усялякага зла, асабліва ад кожнай нявернасці ў адносінах да Цябе, ад усіх нагодаў да граху і ад усіх бачных і нябачных непрыяцеляў. Прашу аб гэтым праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, праз малітвы святых патрыярхаў, заступніцтва святых Апосталаў, вернасць мучанікаў, чыстасць паннаў і заслугі Тваіх выбраных слугаў. Амэн. Добавил: Борис Ручник (benedict) |
Набажэнства да Духа Святога Літанія да Духа Святога Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. Молімся: Прыйдзі, Духу Святы, напоўні сэрцы сваіх верных і запалі ў іх агонь Тваёй любові, які сабраў усе народы ў адзінстве веры, каб Твая ласка асвяціла нашыя сэрцы і ахоўвала нас ад усялякага зла. Праз Хрыста, Пана нашага. Н.: Амэн. Духу Святы, які сышоў у самым пачатку Касцёла на Апосталаў і верных, каб асвяціць іх розум, запаліць сэрцы і ўмацаваць у веры. Просім Цябе: будзь заўсёды таксама з намі, напаўняй нас Тваімі дарамі, прасвятляй у сумненнях, суцяшай у смутку, ратуй у небяспецы, выбаўляй ад памылак, падымай пры падзенні, кіруй намі мудрасцю Тваёй, яднай нас узаемнай хрысціянскай любоўю, каб усе мы жылі ў згодзе і святой еднасці як адна Божая сям’я. Давядзі ўсіх нас да шчаслівай вечнасці, каб там з усімі анёламі і святымі мы выказвалі Табе ўдзячнасць і хвалу на векі вечныя. Амэн. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Малiтва аб сямi дарах Духа Святога Дух Найсвяцейшы, Суцяшыцель, які асвячаеш душы нашыя! Дай мне дар мудрасці, каб асягнуў я і палюбіў спрадвечную Праўду і ніколі не аддаваў перавагі багаццям гэтага свету перад вечнымі. Асвяці мяне дарам розуму, каб спасціг, наколькі дазваляе недасканаласць людская, абвешчаныя Табою праўды веры. Асвяці мяне дарам рады, каб быў разважлівым пры небяспецы жыцця на зямлі і здзяйсняў волю Божую. Дай мне дар мужнасці, каб перамагаў спакусы ворага і пераносіў магчымы пераслед. Адары ўмеласцю, каб пераканаўся я ў сваёй нязначнасці і ў велічы спраў, Табою створаных. Каб усё адносіў да Бога паводле пачуццяў Сэрца Езуса і пагарджаў марнасцю гэтага свету. Дай мне дар пабожнасці, каб прывіў у сабе любоў да разважання ў малітве і ў тым, што адносіцца да службы Божай. Дай мне дар боязі Божай, каб старанна ўхіляўся ад усяго, што магло б пакрыўдзіць Цябе, каб баяўся граху больш, чым смерці, і гэта толькі з-за любові да Цябе. Да гэтых усіх дароў, о Духу Святы, дай дар пакаяння, каб аплакваў грахі свае і мог задаволіць Божую справядлівасць. Напоўні, Духу Святы, сэрца маё Божай любоўю, ласкаю і вытрымкаю, каб жыў я па-хрысціянску і памёр Амэн. Добавил: Борис Ручник (benedict) |
Песні жальбы Песні жальбы ўзніклі ў Польшчы на пачатку ХVІІІ ст. Першы раз іх праспявалі ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве. У хуткім часе гэтае набажэнства стала адным з найбольш папулярных набажэнстваў Вялікага посту і на нашай зямлі. Разважанне мукаў Хрыста ў Песнях жальбы спрыяе духу пакаяння, а перадусім мае на мэце служыць нашаму навяртанню. Натхненне 1. Песні жальбы заспявайце! * Першая частка З дапамогаю Божай ласкі пачынаем разважанне над мукаю нашага Пана Езуса Хрыста. Ахвяруем яго нябеснаму Айцу на праслаўленне і хвалу Ягонай Боскай велічы, пакорна дзякуючы за вялікую і надзвычайную любоў да чалавецтва, за тое, што спаслаў свайго Сына, каб цярпеў за нас жахлівыя пакуты і прыняў смерць на крыжы. Гэтае разважанне ахвяруем таксама дзеля ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Балеснай Божага Сына, а таксама на ўшанаванне св. Юзафа і тых святых, якія асабліва пабожна ўшаноўвалі муку Хрыста. У першай частцы будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў у час ад малітвы ў садзе Аліўным ажно да несправядлівага абвінавачвання перад судом. Гэтыя знявагі Пана, якія Ён за нас цярпеў, будзем ахвяраваць, просячы за святы каталіцкі Касцёл, за Святога Айца і за ўсё духавенства, а таксама за непрыяцеляў Хрыстовага крыжа і ўсіх няверных, каб Пан Бог даў ім ласку навяртання. Гімн 1. Жаль невыносны сэрца працінае, * Плач душы над пакутамі Езуса 1. Езу, на жахлівыя мукі, *
1. Ах, я, Маці, ледзь трываю! *
Натхненне 1. Песні жальбы заспявайце! *
Гімн 1. Грэшнікі, гляньце на пакуты Пана, * Плач душы над пакутамі Езуса 1. Езу, на судзе супраць праўды, * Размова душы з Маці Балеснай 1. Бачу Сына без адзення, *
Натхненне 1. Песні жальбы заспявайце! * У гэтай апошняй частцы будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад хвіліны ўкаранавання ажно да цяжкага скону на крыжы. Усе цярпенні, кпіны і крыўды, якія Ён зносіў, ахвяруем за грэшнікаў, каб Збаўца абудзіў іхнія заблуканыя сэрцы і натхніў іх да пакаяння і жыцця ў праўдзе, а таксама будзем маліцца за ўсе душы, якія церпяць у чыстцы, каб літасцівы Езус пагасіў сваёй Крывёю агонь іхніх мукаў. Будзем таксама прасіць Пана, каб Ён і нам у хвіліну нашай смерці даў ласку скрухі за грахі і дапамог вытрываць у надзеі да апошняй хвіліны жыцця на гэтым свеце. Гімн 1. Жорсткае сэрца, ты яшчэ не плачаш, *
1. Езу, на судзе ў Пілата * Размова душы з Маці Балеснай 1. Ах, я Маці нешчасліва, * Добавил: Борис Ручник (benedict) |
Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі Назва Гадзінкі паходзіць ад слова «гадзіна». У кляштарах малітвы, якія манахі адгаворваюць у пэўныя гадзіны дня, маюць назву Літургія гадзінаў (Liturgia horarum). Спевы гімнаў і малітваўГадзінак укладзеныя па прыкладзе Літургіі гадзінаў, адкуль іх асобныя назвы: Ютрань, Першая Гадзіна, Трэцяя Гадзіна, Нешпары і г. д. Малітва Гадзінак праслаўляе таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захаваная ад першароднага грэху. Ютрань Пачынайце, вусны нашы,
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. К.: Пані, пачуй маленні нашыя. Першая гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Трэцяя гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Шостая гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Дзевятая гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Нешпары Будзь нам, Маці міласэрна, Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Напрыканцы дня Хай жа дасць нам Сын Твой любы ласку навяртання, Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Ахвяраванне Гадзінак Пані, прымі спеў Гадзінак, Молімся: Божа, Ты праз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны падрыхтаваў свайму Сыну годнае прабыванне ў нявінным улонні, і праз заслугі будучай смерці Хрыста захаваў Яе ад усялякай правіны. Дазволь нам праз Яе заступніцтва дайсці да Цябе без грэху. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Добавил: Борис Ручник (benedict) |
Святы ружанец Пра святы ружанец У старажытнасці быў цудоўны звычай ахвяраваць асабліва годным людзям вянкі, сплеценыя з ружаў. Хрысціяне ўшаноўвалі Хрыста, Маці Божую і святых, складаючы ружавыя вянкі на іхніх алтарах. Ружанец (на лаціне rosarium – ружавы кветнік) – пэўны спосаб малітвы, паслядоўнасць якой адлічваецца, нібы па пялёстках ружы, што разгортваецца ярусамі па пяць малітваў у кожным. Малітва гэта спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца – радасныя таямніцы, балесныя таямніцы, таямніцы святла і хвалебныя. Сам спосаб малітвы прыйшоў з хрысціянскага Усходу, дзе з’явіўся прыкладна ў ІІІ ст. Кожная асобная малітва (паклон) адзначалася вузельчыкам на вяроўцы. Праз пяць стагоддзяў ён прыйшоў на Захад, дзе атрымаў лацінскую назву Pater noster (ад першых словаў малітвы Ойча наш..., адсюль і беларускія «пацеркі»). Сучасная форма Ружанца ўсталявалася ў 1470-х гадах праз дамініканцаў Алана Рупскага і Якуба Шпрэнгера і была ўпершыню надрукаваная ў 1481 г. У 1520 г. яна была асвечаная папам Львом Х і названая Ружанцам Найсвяцейшай Панны Марыі. Актуальнасць ружанцовай малітвы для нашага часу падкрэсліў Папа Ян Павел ІІ. У 2002 г. Святы Айцец выдаў апостальскі ліст Rosarium Virginis Mariae, у якім Святы Айцец запрасіў нанова адкрыць Ружанец і дапоўніў яго новаю часткаю – таямніцамі святла, звязанымі з публічнаю дзейнасцю Хрыста. Ружанец – «вянок ружаў» – нібы з найлепшых кветак сплецены з найдаражэйшых малітваў: Ойча наш..., якой навучыў нас сам Пан Езус, і Вітай, Марыя..., якою віталі Марыю Божы пасланец Арханёл Габрыэль і святая Альжбета, маці Яна Хрысціцеля. Ружанцам завецца таксама нізка асаблівым чынам змацаваных пацерак (драўляных, касцяных, бурштынавых і інш.), дзе кожнаю пацеркаю адзначаецца асобная малітва.
Звычайна Ружанец пачынаецца ўступнымі малітвамі, якія гаворацца на крыжыку і пяці першых пацерках. Перажагнаўшыся крыжыкам і кажучы У імя Айца..., гавораць, трымаючы крыжык, Веру ў Бога Айца..., затым на першай пацерцы – Ойча наш..., на трох наступных – тры Вітай, Марыя... і на пятай – Хвала Айцу.... Ружанец складаецца з чатырох частак, у кожную з якіх уваходзяць пяць таямніцаў. У кожнай таямніцы на першай асобнай пацерцы гаворыцца Ойча наш..., на дзесяці змацаваных разам пацерках – дзесяць Вітай, Марыя..., і на наступнай, асобнай пацерцы – Хвала Айцу і Сыну..., «О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!» На гэтай жа пацерцы гаворыцца і малітва, якую прасіла дадаваць пасля кожнае дзесяткі Маці Божая падчас свайго аб’яўлення ў Фаціме: «О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць». На гэтай жа пацерцы гаворыцца таксама і Ойча наш... наступнай таямніцы. Пацеркі, якімі мы карыстаемся, маюць пяць дзесяткаў, падзеленых між сабою пяццю асобнымі пацеркамі. Таму, перабраўшы іх адзін раз, мы можам памаліцца толькі адну частку Ружанца. Каб згаварыць яго цалкам, неабходна перабраць пацеркі чатыры разы. На пачатку кожнай таямніцы звычайна прыгадваем яе сэнс і разважаем аб жыцці Езуса і Марыі. Разважанне – найважнейшы момант Ружанца. Без яго Ружанец падобны да цела без душы. Адгаворваючы Ружанец без разважанняў, мы часта ператвараем яго ў паўтарэнне слоў. Ёсць розныя спосабы разважання таямніцаў Ружанца. Напачатку можна разважаць, дапамагаючы сабе тэкстамі, пададзенымі ніжэй. Пазней, глыбей асягнуўшы Ружанец, можна абапірацца на ўласныя рэфлексіі. Гэты вянок малітваў і разважанняў называюць яшчэ «малым Евангеллем», «лесвіцаю ў неба». 1 «Веру ў Бога...» 1 раз
Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста Ахвяраванне Хрыста ў святыні Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні Хрост Пана Езуса ў Ярдане Езус аб'яўляе сябе на вяселлі ў Кане Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання Перамяненне Пана на гары Табор Устанаўленне Эўхарыстыі Малітва Езуса Хрыста ў Садзе Аліўным Бічаванне Езуса Укаранаванне Езуса цернем Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы Змёртвыхпаўстанне Хрыста Унебаўшэсце Хрыста Спасланне Духа Святога Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі
Радасныя таямніцы (молімся ў панядзелак і суботу) І. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі
26. У шосты ж месяц пасланы быў Анёл Габрыэль ад Бога ў места Галілейскае, называнае Назарэт, 27. да Панны, заручанай з мужам імем Юзаф, з дому Давідавага; імя ж Панны – Марыя. 28. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: вітай, поўная ласкі! Пан з Табою. 30. І сказаў ёй Анёл: не бойся, Марыя; бо Ты знайшла ласку ў Бога. 31. І вось зачнеш ва ўлонні і народзіш Сына і дасі Яму імя: Езус. 38. І сказала Марыя: вось я – Слуга Пана; няхай мне станецца паводле твайго слова. ІІ. Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты 39. Устаўшы ж, Марыя ў тыя дні хутка пайшла ў горную краіну, у места Юдзіна. 40. І ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету. 41. ...напоўнілася Альжбета Духам Святым. 42. І загаласіла моцным голасам і сказала: благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго. 46. І сказала Марыя: узвялічвае душа мая Пана; 47. і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцы маім. ІІІ. Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста 6. Калі ж яны былі там, надышоў час нарадзіць Ёй; 7. і нарадзіла Сына свайго... , і палажыла Яго ў жолабе, бо не было ім месца ў гасподзе. 8. У той мясціне былі на полі пастухі, што вартавалі ўначы ля статку свайго. 9. І вось з’явіўся ім Анёл Пана, і слава Пана асвяціла іх; і ўбаяліся страхам вялікім. 10. І сказаў ім Анёл: не бойцеся! бо вось абвяшчаю вам вялікую радасць, што будзе ўсім людзям: 11. бо цяпер нарадзіўся вам у месце Давідавым Збаўца, які ёсць Хрыстус Пан. ІV. Ахвяраванне Хрыста ў святыні 22. А калі скончыліся дні ачышчэння іх па закону Майсееваму, прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць перад Панам. 25. І вось быў у Ерузалеме чалавек, іменем Сімяон. 28. ...ён узяў Яго на рукі, благаславіў Бога і сказаў: 30. ...бачылі вочы мае збаўленне Тваё, 31. якое Ты прыгатаваў перад абліччам усіх народаў... 34. ...і сказаў Марыі, Маці Яго: вось ляжыць Гэты на ўпадак і паўстанне многіх у Ізраэлi і на знак, якому працівіцца будуць, 35. і табе самой меч пранікне ў душу, – каб выявіліся памышленні многіх сэрцаў. V. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні 43. ...застаўся хлопчык Езус у Ерузалеме; і не заўважылі таго Юзаф ды Маці Яго. 46. Праз тры дні знайшлі Яго ў святыні, дзе сядзеў сярод вучыцеляў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх. 48. ...і Маці Яго сказала Яму: Дзіця! што Ты зрабіў з намі? Вось бацька Твой і я з вялікаю тугою шукалі Цябе. 49. Ён сказаў ім: нашто было вам шукаць Мяне? Ці ж вы не ведалі, што Мне трэба быць у тым, што належыць Айцу Майму?
Таямніцы святла (молімся ў чацвер) І. Хрост Пана Езуса ў Ярдане 16. Калі Езус ахрысціўся, адразу ж выйшаў з вады, і раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго. 17. І голас з неба прамовіў: Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў. ІІ. Езус аб’яўляе сябе на вяселлі ў Кане 2. У Кане Галілейскай было вяселле... 3. І, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: не маюць віна. 7. Езус сказаў: напоўніце збаны вадою... 8. І кажа ім: цяпер зачарпніце і занясіце кіраўніку вяселля... 9. ...Кіраўнік вяселля пакаштаваў ваду, што стала віном ... 11. Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай. ІІІ. Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання Мк 1 14. Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае 15. і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле. Лк 8 1. Пасля праходзіў Ён па гарадах і вёсках, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну аб Валадарстве Божым. ІV. Перамяненне Пана на гары Табор 28. Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзышоў на гару памаліцца. 29. І калі Ён маліўся, выгляд твару Яго перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай... 35. А з воблака пачуўся голас, які казаў: Гэта Сын Мой выбраны; Яго слухайце. V. Устанаўленне Эўхарыстыі 26. І, калі яны елі, Езус узяў хлеб, благаславіў, ламаў і даваў вучням, кажучы: бярыце і ешце; гэта Цела Маё. 27. Потым узяў келіх і, падзякаваўшы, даў ім, кажучы: піце з яго ўсе; 28. бо гэта Кроў Мая новага запавету, якая будзе праліта за многіх дзеля адпушчэння грахоў.
Балесныя таямніцы (молімся ў аўторак і пятніцу) І. Малітва Езуса Хрыста ў Садзе Аліўным 41. Езус адышоў ад іх, як кінуць камень, і, укленчыўшы, маліўся. 42. Кажучы: Ойча, калі Твая воля, пранясі келіх гэты міма Мяне, аднак не Мая воля, але Твая няхай станецца. 43. З’явіўся ж Яму Анёл з неба, умацоўваючы Яго. 44. Ён, будучы ў агоніі, яшчэ пільней маліўся, і быў пот Яго, як кроплі крыві, сцякаючай на зямлю. 45. І, калі падняўся ад малітвы, Ён прыйшоў да вучняў сваіх і знайшоў іх спячымі ад смутку... ІІ. Бічаванне Езуса Мц 27 22. Пілат кажа ім: што ж зрабіць мне з Езусам, называным Хрыстом? Кажуць яму ўсе: няхай будзе распяты!... 24. Пілат, бачачы, што нішто не памагае, а абурэнне павялічваецца, узяў вады і ўмыў рукі перад народам і сказаў: невінаваты я ў крыві Праведніка гэтага; вы глядзіце. 25. Адказваючы, увесь народ сказаў: кроў Яго на нас і на дзецях нашых! Ян 19 1. Тады Пілат узяў Езуса і бічаваў Яго. ІІІ. Укаранаванне Езуса цернем 27. Тады жаўнеры начальніка, узяўшы Езуса да прэторыі, сабралі на Яго цэлую роту. 28. І, раздзеўшы Яго, апранулі Яму чырвоны плашч; 29. і, сплёўшы вянок з цярніны, уздзелі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку трысціну; і, становячыся перад Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі! 30. І плявалі на Яго і, узяўшы трысціну, білі Яго па галаве. ІV. Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую Мц 27 31. І, калі насмяяліся з Яго, знялі з Яго чырвоны плашч, і адзелі Яго ў адзежы Ягоныя, і павялі Яго на ўкрыжаванне. Лк 23 26. І, як вялі Яго, то, узяўшы нейкага Сымона Кірынэйца, што ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб нёс за Езусам. 27. І ішло за Ім вялікае мноства народу і жанчынаў, якія плакалі і галасілі па Ім. 28. Езус жа, звярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерузалемскія! Не плачце па Мне, але плачце па сабе і па дзецях вашых... V. Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы Ян 19 17. І, несучы крыж свой, Ён выйшаў на ўрочышча Чарапоў, што па-жыдоўску называецца Галгофа, 18. дзе і ўкрыжавалі Яго і з Ім двух другіх паабапал Яго, а ў сярэдзіне Езуса. 25. Стаялі ж ля крыжа Езусавага Маці Яго і сястра Маці Яго, Марыя Кляопава, і Марыя Магдалена. 26. Езус жа, угледзеўшы Маці і вучня, што стаяў побач і якога любіў, кажа Маці сваёй: Жанчына, вось сын Твой! 27. Пасля кажа вучню: вось Маці твая!... І з таго часу вучань гэты ўзяў Яе да сябе. Лк 23 44. Было ж каля шостае гадзіны дня, і сталася цемра па ўсёй зямлі да гадзіны дзевятае. 45. І згасла сонца, і заслона ў святыні разарвалася пасярэдзіне. 46. Езус, загаласіўшы моцным голасам, сказаў: Ойча, у рукі Твае аддаю дух Мой. І, сказаўшы гэтае, аддаў дух. Хвалебныя таямніцы (молімся ў сераду і нядзелю) І. Змёртвыхпаўстанне Хрыста 1. ...У час світання першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу. 2. І вось страшна затрэслася зямля, бо Анёл Пана, зышоўшы з неба, прыступіўшы, адваліў камень ад дзвярэй магілы і сеў на ім. 3. Выгляд яго быў, як бліскавіца, і вопратка яго белая, як снег. 4. І ад страху прад ім задрыжэлі вартаўнікі і зрабіліся як нежывыя. 5. Анёл жа, адказваючы жанчынам, сказаў: не бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце Езуса распятага. 6. Яго няма тут: Ён уваскрос, як і сказаў. 9. Калі ж яны ішлі апавясціць вучняў Яго, дык вось Езус спаткаў іх і сказаў: радуйцеся! І яны, прыступіўшыся, абнялі ногі Яго і пакланіліся Яму. ІІ. Унебаўшэсце Хрыста Лк 24 46. І Хрыстус сказаў ім [апосталам]: так напісана і так належала цярпець Хрысту і ўваскрэснуць на трэці дзень, 47. і прапаведвацца ў імя Яго пакаянню ды адпушчэнню грахоў ва ўсіх народах, пачынаючы ад Ерузалема, 48. вы ж сведкі гэтага. 50. І вывеў іх з места да Віфаніі і, падняўшы рукі свае, благаславіў іх. 51. Як благаславіў іх, стаў аддаляцца ад іх і ўзносіцца на неба. Дз 1 10. Калі ж яны пільна ўглядаліся ў неба, як Ён адыходзіў, вось двое мужоў сталі перад імі ў белых вопратках, 11. дый сказалі яны: мужы Галілейскія! Чаго стаіцё, узіраючыся на неба? Гэты Езус, узяты ад вас на неба, прыйдзе гэтаксама, як бачылі вы Яго ўзыходзячым на неба. ІІІ. Спасланне Духа Святога Лк 24 49. ... вы ж заставайцеся ў месце Ерузалеме, пакуль не адзенецеся сілаю звыш. Дз 2 1. І як канчаўся дзень Пяцідзесятніцы, усе былі аднадушна разам. 2. І знячэўку пачуўся гук з неба, быццам ад наляцеўшага буйнага ветру, ды напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі. 3. І паказаліся ім падзеленыя языкі, быццам агнявыя, ды паселі на кожным з іх. 4. І напоўніліся ўсе Духам Святым ды пачалі гутарыць іншымі языкамі, так, як Дух Святы даў ім прамаўляць. ІV. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі 46. І сказала Марыя: узвялічвае душа мая Пана; 47. І ўзрадаваўся дух мой у Богу Збаўцу маім, 48. бо ўзглянуў Ён на пакору слугі сваёй, і адгэтуль шчасліваю назавуць мяне ўсе роды, 49. бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны; і святое імя Яго... 51. Учыніў сілу рукою сваёю; рассеяў пышных думкамі сэрца іх, 52. адабраў у моцных пасады, узвысіў прыніжаных. V. Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі 1. І знак вялікі паказаўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад нагамі ў яе, і на галаве яе вянок з дванаццаці зорак.... 10. І пачуў я голас вялікі, мовячы ў небе: цяпер настала збавенне і сіла, і валадарства Бога нашага, ды ўлада Хрыста Ягонага: бо скінуты той, хто абвінавачвае братоў нашых, што дзень і ноч вінаваціў іх фальшыва перад Богам нашым. Добавил: Борис Ручник (benedict) |
Крыжовы шлях У Ерузалеме ўзнікла традыцыя хадзіць па месцах, звязаных з Мукай Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, каб разважаць Яго крыжовы шлях на Кальварыю. З часам ва ўсім Касцёле пачалі ўзводзіць т. зв. «стацыі» мукі Пана. Вернікі, асабліва ў перыяд Вялікага посту, ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы цярпенні Збавіцеля. Уступная малітва О Езу, укрыжаваны мой Збавіцель! Разважаючы пра Твае мукі, хачу перапрасіць Цябе за грахі, падзякаваць за вялікую любоў Тваю і выпрасіць ласку вытрываласці ў добрым. Дапамажы мне, Езу мілы, у гэтай святой практыцы. Стацыя 1 Езус асуджаны на смерць С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 15): Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Езус бярэ крыж С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Яна (пар. Ян 19, 17): Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Езус падае першы раз С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Яна (пар. Ян 12, 24): Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Езус сустракае сваю Маці С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Лукі (пар. Лк 2, 34-35): Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці крыж С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св.Марка (пар. Мк 15, 21): Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Вераніка выцірае твар Езуса С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Кнігі прарока Ісаі (пар. Іс 53, 2-3): Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Езус падае другі раз С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 14, 34-35): Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Лукі (пар. Лк 23, 27-28): Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Езус падае трэці раз С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Мацвея (пар. Мц 11, 28-30): «Прыйдзіце да мяне ўсе працуючыя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне: бо Я ціхі і лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам вашым. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі». Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
З Езуса здзіраюць адзенне С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 24): Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Укрыжаванне Езуса С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 25-26): Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Езус памірае на крыжы С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 33-39): «А шостай гадзіне настала цемра па ўсёй зямлі ажно да дзевятае гадзіны. І а дзевятай гадзіне загаласіў Езус моцным голасам: Элоі, Элоі! ламма сабахтані! што азначае: Божа Мой, Божа Мой! на што Ты Мяне пакінуў? (...) Адзін жа, пабегшы і набраўшы ў губку воцату ды насадзіўшы яе на трысціну, паіў Яго. (...) Езус жа, загаласіўшы моцным голасам, сканаў. (...) Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, сказаў: сапраўды, чалавек гэты быў Сын Божы». Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Езуса здымаюць з крыжа С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Яна 1(пар. Ян 9, 25, 32-34, 38): Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Езуса кладуць у грабніцу С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ! З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 45-47): «І (Пілат), даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Юзафу. І купіўшы палатно ды зняўшы Яго, абвіў палатном і палажыў Яго ў магілу, што была высечана ў скале, ды прываліў камень да дзвярэй магілы. А Марыя Магдалена і Марыя, маці Юзафа, глядзелі, дзе Яго палажылі». Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Няхай будзе пахвалёны Найсвяцейшы Сакрамэнт –
Езу Хрыстэ, наш Збавіцель! На гэтым Крыжовым шляху спазналі мы Тваю бязмежную міласэрнасць і любоў да нас, грэшных. Ты мукамі сваімі і смерцю крыжоваю заплаціў Айцу Нябеснаму за нашыя правіны і заслужыў нам вечнае шчасце. Прымі ж, Божа, у падзяку хоць гэты шлях, які мы прайшлі разам з Табою. Дай, каб пачуццё, што ўзрушыла нас падчас гэтага шляху, трывала ў нашых душах і ў памяці ды сталася нам на збаўленне, а душам чысцовым на палёгку. Маці, Валадарка свету, што мукі з Сынам дзяліла, маліся за нас грэшных, за душы памерлых, у чысцы замкнёныя! Амэн. Можна закончыць Крыжовы шлях малітвай за памерлых. Добавил: Борис Ручник (benedict) |
Абавязковыя святы Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у Святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ў наступныя ўрачыстасці і святы: Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня. Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) – 6 студзеня. Святога Юзафа – 19 сакавіка. Унебаўшэсце Пана – з календара рухомых святаў. Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) – з календара рухомых святаў. Святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня. Усіх Святых – 1 лістапада. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня. Нараджэнне Пана – 25 снежня. (пар. Кодэкс Кананічнага Права, кан. 1246, § 1)
Добавил: Борис Ручник (benedict) |